Архітэктурныя помнікі малой радзімы
У 2019 годзе ўпершыню сярод жыхароў Гродзеншчыны быў праведзены абласны конкурс макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”.
Яго арганізатарамі выступілі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
На конкурс было пададзена 24 работы па трох намінацыях, з іх 5 выкананы вучнямі. Калекцыя макетаў унікальна тым, што сярод творчых прац прадстаўлены не толькі сучасныя славутасці Прынёмання, але і страчаная спадчына.
Для стварэння традыцыйнага макета выкарыстоўвалісь розныя тэхналогіі і тэхнічныя прыстасаванні. Кожная творчая праца мае высокі эстэтычны ўзровень выканання, дакладна адпавядае архітэктурнаму помніку і вызначанай намінацыі.
З калекцыяй самаробных макетаў архітэктурных помнікаў Гродзеншчыны можна пазнаёміцца, наведаўшы Гродзенскую абласную бібліятэку імя Я.Ф.Карскага (г. Гродна, вул. Карбышава, 17).
Гран-Пры абласнога конкурса
Выканаўца: Лапушэўскі Станіслаў Станіслававіч, г. Ашмяны
Намінацыя “Гонар зямлі Прынёманскай”
Пераможцы
І месца – Домік Элізы Ажэшкі XVIII ст. г. Гродна
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Адасік Ксенія Аляксандраўна, г. Гродна
ІІ месца – Мірскі замак XVI ст. г. п. Мір, Карэліцкі раён
Выканаўца: Дудзюк Таццяна Мікалаеўна, г. п. Мір, Карэліцкі раён
ІІІ месца – Лідскі замак XIV ст. г. Ліда
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Мартынаў Арцём Мікалаевіч, г. Ліда
Намінанты
Палац Святаполк-Чацвярцінскіх XX ст. г. п. Жалудок, Шчучынскі раён
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Бекіш Галіна Мікалаеўна, г. п. Жалудок, Шчучынскі раён
Каралеўскі палац (Новы замак) XVIII ст. г. Гродна
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Ляўша Мікалай Мікалаевіч, в. Азёры, Гродзенскі раён
Драматычны тэатр 2014 г. г. Слонім
Выканаўца: Гулевіч Святлана Мікалаеўна, в. Мяльканавічы, Слонімскі раён
Намінацыя “Мая малая радзіма”
Пераможцы
І месца – Касцёл Найсвяцейшай Троіцы XX ст. г. п. Зэльва
Выканаўца: Шапуцька Іван Мікалаевіч, г. п. Зэльва
ІІ месца – Касцёл Перамянення Пана XX ст. г. п. Вялікая Бераставіца
Выканаўца: Нагродская Марыя Барысаўна, г. п. В. Бераставіца
ІІІ месца – Аўтэнтычная сялянская хатка ХІХ ст. в. Гудзевічы, Мастоўскі раён
Выканаўца: Васілеўская Галіна Іосіфаўна, в. Масты Левыя, Мастоўскі раён
Намінанты
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Шапель Надзея Сяргееўна, г. Ваўкавыск
Палац Радзівілаў XVIII ст. г. Дзятлава
Выканаўца: Цыгель Таццяна Канстанцінаўна, в. Раклевічы, Дзятлаўскі раён
Храм Успенія Прасвятой Багародзіцы г. п. Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Сербін Святлана Валянцінаўна, г. Дзятлава
Памятны знак “У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны” 2012 г. г. Іўе
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Мірончык Святлана Абрыеўна, г. Іўе
Касцёл Святых Космы і Даміяна XVIII ст. г. Астравец
Выканаўца: Ендза Дзіяна Сяргееўна, п. Гудагай, Астравецкі раён
Вятрак в. Жодзішкі, Смаргонскі раён
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Афанасьева Святлана Мікалаеўна, г. Смаргонь
Кафедральны касцёл Св. Фр. Ксаверыя XVII ст. г. Гродна
Выканаўца: Пачабут Марыя Леанідаўна, г. Гродна
Намінацыя “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”
Пераможцы
І месца – Сядзібны дом графа В.Тышкевіча XVIII ст. г. Свіслач
Выканаўца: Шворак Людміла Пятроўна, г. Свіслач
ІІ месца – Гарадская ратуша XVII ст. г. Навагрудак
Выканаўца: Бандзюкевіч Анатоль Іванавіч, г. Навагрудак
ІІІ месца – Мячэць XVII ст. г. Слоним
Выканаўца: Саванец Мікалай Мікалаевіч, г. Слонім
Намінанты
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Рэшткі) XVIII ст. в. Жырмуны, Воранаўскі раён
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнік – Сушынская Таццяна Рыгораўна, г.п. Воранава
Адэльскі Вятрак XIX ст. в. Адэльск, Гродзенскі раён
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнікі – Адасік Ігар Вячаслававіч, Адасік Ксенія Аляксандраўна, г. Гродна
Крэўскі замак XIV ст. в. Крэва, Смаргонскі раён
Выканаўца: Масевіч Марына Паўлаўна, г. Смаргонь
Чыгуначны вакзал XIX ст. г. Гродна
Выканаўца: аўтарскі калектыў;
Кіраўнікі – Адасік Ігар Вячаслававіч, Адасік Ксенія Аляксандраўна, г. Гродна