ПАЛАЦ СВЯТАПОЛК-ЧАЦВЯРЦІНСКІХ г.п. Жалудок, Шчучынскі раён

Да пачатку XX стагоддзя жалудоцкія памешчыкі жылі ў невялікім аднапавярховым доме, а для князёў Святаполк-Чацвярцінскіх, вядучых сваё паходжанне ад самога Рурыка, заснавальніка княжацкай, пасля царскай дынастыі, гэты будынак быў занадта мала. Таму, у 1907 годзе сын Уладзіміра Святаполк-Чацвярцінскага, Людвіг пачаў будаўніцтва раскошнага палаца, якое было завершана праз год.

Праект палаца стварыў вядомы польска-італьянскі архітэктар Уладзіслаў Марконі. У велічны комплекс, акрамя палаца, уваходзілі парк, флігель, млын, сажалка і шэраг дапаможных пабудоў. Сядзіба ў Жалудку – цудоўны ўзор стыля неа-барока.

Двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. У інтэр’еры будынка ў цэнтральнай частцы размешчана зала, вестыбюль з параднай лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя падвалы.

З 1941 па 1944 гады тут размяшчаўся нямецкі вайсковы шпіталь.
У пачатку 1960-х гадоў палац быў перададзены вайсковай частцы супрацьпаветранай абароны. Тут быў зроблены клуб. У 1992 годзе сядзібны комплекс перадалі аднаму з падраздзяленняў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Гаспадарчая дзейнасць на працягу больш за 20 гадоў была абмежаваная здымкамі некалькіх кінафільмаў і музычных кліпаў. Найбольшую вядомасць атрымала стужка “Масакра” пра мядзведзя-пярэваратня, створаная па матывах старабеларускіх легендаў.

Улетку 2014 года палацава-паркавы комплекс выкуплены ў прыватную ўласнасць. У самым будынку ціха і светла, падымацца можна на ўсе паверхі. Самае вялікае ўражанне выклікае лесвіца – арыгінальная, якая засталася яшчэ ад Чацвярцінскіх.

На падлозе можна сустрэць фрагменты арыгінальнай пліткі. На столі з савецкіх часоў захавалася чырвоная зорка. Дзверы ў будынку таксама арыгінальныя – ім больш за 100 гадоў.

Згодна з дазволам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пачаты работы па супрацьаварыйнай кансервацыі будынка і збудаванняў.

Палацава-паркаваму комплексу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая мае нацыянальную значнасць.