Нашы дасягненні

Штогод праца ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага» адзначаецца як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўні. Лепшыя супрацоўнікі атрымліваюць падзякі і ганаровыя граматы за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм у развіцці бібліятэчнай справы, а таксама папулярызацыю кнігі і чытання сярод насельніцтва.

Па выніках работы за 2022 год бібліятэка імя Я.Карскага занесена на Дошку гонару Гродзенскай вобласці!

Лаўрэатам гарадскога конкурсу “Жанчына года – 2022” у намінацыі “Духоўнасць і культура” стала дырэктар абласной бібліятэкі Марына Эдвардаўна Ігнатовіч!

Праект абласной бібліятэкі “Ведай і любі сваё” быў прызнаны лепшым інтэрактыўным бібліятэчным праектам культурна-асветніцкай дзейнасці сярод абласных бібліятэк у рэспубліканскім конкурсе на “Лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022” і адзначаны дыпломам Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь.

Падзяку Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства і садзеянне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм установы атрымала дырэктар ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага» Ігнатовіч Марына Эдвардаўна.

Падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў за ўкараненне перадавых праектаў і метадаў у арганізацыю бібліятэчнай справы Гродзенскай вобласці ўручана загадчыку аддзелам бібліятэказнаўства – Сцяпанавай Галіне Аляксандраўне.

Ганаровую грамату ўпраўлення культуры аблвыканкама за актыўную папулярызацыю кнігі і значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення атрымала бібліёграф ІІ катэгорыі дзіцячага філіяла Юркавец Лідзія Леанідаўна.

Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў атрымала юрысконсульт Пугач Дар’я Генадзьеўна.

Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць адзначана Лемяноўская Ірына Казіміраўна, вучоны сакратар, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.

Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры атрымала загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Амельчанка Алена Іванаўна.