“Равеснік”

“Нас аб’яднала мудрасць кніг” – дэвіз клуба па інтарэсах “Равеснік”, які працуе ў дзіцячым аддзеле ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карского” з 2012 года.

Удзельнікі клуба – падлеткі 11-13-гадовага ўзросту, якія любяць кнігу, імкнуцца да ведаў, жадаюць цікава і змястоўна праводзіць вольны час.

Мэта клуба – прапаганда каштоўнасцяў чытання, арганізацыя вольнага часу і выхаванне творчых здольнасцяў у падлеткаў.

Тут Вы зможаце:

  • даведацца пра навінкі літаратуры;
  • пазнаёміцца з творчасцю папулярных пісьменнікаў;
  • абмеркаваць цікавыя кнігі;
  • пазаймацца ў лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка”;
  • удзельнічаць у цікавых мерапрыемствах: квэстах, пазнавальна-гульнявых праграмах, конкурсах, дыскусіях на актуальныя тэмы;
  • праявіць свае творчыя здольнасці і прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі бібліятэчных мерапрыемстваў.

Пасяджэнні праходзяць раз у месяц у нядзелю.

Чакаем усіх зацікаўленых па адрасе: вул. Савецкая, 25 (дзіцячы аддзел).
Тэл. для даведак: 62-03-11, 62-03-10