“Литературные четверги”
Літаратурнае аб’яднанне “Литературные четверги” працуе пры ўніверсальнай чытальнай зале абласной бібліятэкі з 1984 года.
Кожны апошні чацвер месяца тут збіраюцца сапраўдныя аматары літаратуры, сярод якіх – людзі розных узростаў і прафесій: настаўнікі, работнікі медыцыны, навукоўцы, юрысты, музыканты, студэнты. На пасяджэннях аб’яднання яны дзеляцца ўражаннямі аб прачытаных творах, знаёмяцца з біяграфіяй і творчасцю пісьменнікаў розных эпох і розных краін.
У межах літаратурнага аб’яднання таксама ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі творчай эліты Гродна: пісьменнікамі, акцёрамі, рэжысёрамі, журналістамі і г.д.
Да ўдзелу ў пасяджэннях аб’яднання “Литературные четверги” запрашаюцца ўсе аматары чытання.
Водгук пастаяннай удзельніцы аб’яднання Людмілы Лаўровай:
“Я отношусь к “Литературным четвергам” как к маленьким праздникам души. Ведь сюда приходят не только «взять книгу и сдать ее», здесь происходит чудное общение людей, звучат интересные обсуждения того или иного художественного произведения. Здесь слышится плеск чувств и настроений»…
Пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” праходзяць у сектары захоўвання асноўнага фонду па адрасе: вул. Савецкая, 8.
Чакаем Вас на пасяджэннях літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” у 2026 годзе:
- “Пісьменнік сваёй зямлі”: да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна;
- “Критик с душой поэта”: да 190-годдзя з дня нараджэння рускага літаратурнага крытыка М. Дабралюбава;
- “Поэтический портрет женщины”: да Міжнароднага жаночага дня.
І кв.
- “Слово, которое видит”: да 75-годдзя з дня нараджэння расійскай пісьменніцы, журналіста Т. Талстой;
- “Писатель, опередивший время”: да 135-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка, драматурга М. Булгакава;
- “Поэт, пробуждающий совесть”: да 115-годдзя з дня нараджэння рускага паэта, празаіка і публіцыста М. Някрасава.
ІІ кв.
- “Агата Кристи: логика, стиль, интрига”: да 135-годдзя з дня нараджэння англійскай пісьменніцы А. Крысці.
ІІІ кв.
- “Слово, которое тревожит”: да 205-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка Ф. Дастаеўскага;
- “Тот самый Ким”: да 90-годдзя з дня нараджэння савецкага паэта Ю. Кіма;
- “Мележ: зямля, боль, надзея”: да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, народнага пісьменніка БССР І. Мележа.
ІV кв. Сектар захоўвання асноўнага фонду
Даведкі па тэл.: 62-34-22.



