МІРСКІ ЗАМАК г.п. Мір, Карэліцкі раён

Мірскі замак – абарончае ўмацаванне, помнік архітэктуры, які знаходзіцца ў г. п. Мір на правым беразе ракі Міранкі.

Пабудаваны ў пачатку XVI ст. магнатам Ю. І. Ільінічам. Стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях Беларусі. З 1568 г. замкам валодалі Радзівілы (да 1828), Вітгенштэйны (да 1891). Апошнімі ўладальнікамі былі князі Святаполк-Мірскія (да 1939), пасля чаго з прыходам савецкай улады замак стаў дзяржаўнай уласнасцю.

Мірскі замак з’яўляецца самым усходнім гатычным збудаваннем, а таксама самым буйным і адзіным не культавым аб’ектам з захаваных нешматлікіх узораў самабытнай беларускай готыкі.

Замак па будынку падобны на квадрат са стараной каля 75 метраў, па вуглах размешчаны пяціпавярховыя вежы вышынёй 25-27м, якія выходзяць за межы сцен. Мірскі замак для свайго часу быў магутным ваенным збудаваннем.

На працягу свайго існавання замак у Міры неаднаразова праходзіў аднаўленне і перабудову, аднак дадзеныя працэсы не ўнеслі значных змяненняў у яго кампазіцыйную сістэму. Разам з тым, Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя элементы готыкі і Рэнесансу, набыўшы пры гэтым новыя ўнікальныя напластаванні, характэрныя стылістыцы барока і рамантызму.

Усе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае завершаны комплекс непаўторнага збудавання, якое не мела сабе падобных на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі.

З 1989 года замак з’яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, а з 2011 года – самастойны музей – «Замкавы комплекс Мір».

Мірскі замак, як адзін з самых вядомых замкаў Беларусі, размешчаны на купюры ў 50 беларускіх рублёў.

З 2000 года Мірскі замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.