Каворкінг

У Гродзенскай абласной бібліятэца можна не толькі шукаць кнігі, але і працаваць з утульнасцю і камфортам.

Наведвальнікі могуць скарыстацца трыма вялікімі зручнымі заламі на 14, 15 і 20 пасадачных месцаў для групавых заняткаў (каворкінгу) і правядзення мерапрыемстваў некамерцыйнага характару.

Тут можна збірацца на лекцыі, арганізоўваць літаратурныя сустрэчы, прэзентацыі, семінары, працаваць і вучыцца, а таксама, канешне, правадзіць час у прыемнай атмасферы.

Каб скарыстацца заламі для каворкінгу, неабходна быць чытачом Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага і выконваць правілы карыстання.

  • Ёсць магчымасць замовіць тэматычны падбор літаратуры да заняткаў ці мерапрыемства.
  • Для дэманстрацыі прэзентацый або відэаматэрыялаў можна падлучыць неабходнае тэхнічнае абсталяванне.

Плата за карыстанне заламі не спаганяецца.

Чытачы бібліятэкі могуць карыстацца паслугамі Wi-Fi, а таксама некаторымі электроннымі сервісамі: ЛитРес, “Университетская библиотека онлайн” і г.д.

За дадатковую плату можна скарыстацца паслугі раздрукоўкі дакументаў і ксеракапіраваннем.

Вучыцца і працаваць з намі не толькі зручна, але і прыемна, бо адшукаць неабходную літаратуру можна адразу на месцы!

Запрашаем вас камфортна і з карысцю правесці час разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага!

Чытальная зала (14 месцаў для каворкінгу)

Размяшчэнне: 2 паверх, кабінет №204.

Абсталяванне: wi-fi, тэлевізар, кампутары, магнітная дошка для запісаў.

Рэжым працы: пн-чц: 10.00 – 19.00, пт: 08.30 – 17.00, сб-нд: 10.00 – 18.00.

Дадатковыя паслугі: падбор тэматычнай літаратуры, выстава-прагляд па абранай тэме.

Выставачная зала (15 месцаў для каворкінгу)

Размяшчэнне: у фае 2 паверха.

Абсталяванне: wi-fi, тэлевізар.

Рэжым працы: пн-чц: 10.00 – 19.00, пт: 08.30 – 17.00, сб-нд: 10.00 – 18.00.

Дадатковыя паслугі: падбор тэматычнай літаратуры, выстава-прагляд па абранай тэме.

Канферэнц-зала (20 месцаў для каворкінгу)

Размяшчэнне: 1 паверх, кабінет №104.

Абсталяванне: wi-fi.

Рэжым працы: пн-чц: 10.00 – 19.00, пт: 08.30 – 17.00, сб-нд: 10.00 – 18.00.

Дадатковыя паслугі: падбор тэматычнай літаратуры, выстава-прагляд па абранай тэме.