ШВЕДСКАЯ ГАРА г.Ваўкавыск

Ваўкавыскі археалагічны комплекс уключае тры ўзвышанасці: “Шведская гара”, “Замчышча”, “Муравельнік”.

Гарадзішча “Шведская гара” ў г.Ваўкавыску ўзнікла яшчэ ў X стагоддзі. Лічыцца, што гэта самая высокая кропка  Ваўкавыска.

“Шведская гара”  мае немалыя параметры, а яе аснова ўяўляе форму круга. Вышыня ад падэшвы да вяршыні вала вагаецца ў межах ад 28 да 32,5 метра. Даўжыня акружнасці асновы каля 350 метраў. Пляцоўка амаль круглая. Яе памеры: з захаду на ўсход – 55 метраў.

Існуе вялікая колькасць арыгінальных легенд, адкуль у гары з’явілася такая своеасаблівая назва.

Першая легенда абвяшчае, што доўгі час на Ваўкавыск наступалі шведскія войскі. Простых салдат, якія сустрэлі смерць на полі бою, іх паплечнікі клапатліва ўкладвалі ў вялікую брацкую магілу, насыпаючы над ёй высокую гару. Адсюль і назва.

Іншая легенда ўносіць у першую некаторыя карэктывы: лічыцца, што пад гарой быў пахаваны вялікі шведскі ваенаначальнік.

Трэцяя версія праводзіць паралель паміж назвай гары і размешчаным на ёй шведскім штабам. У параўнанні з першымі двума, гэтая версія здаецца больш празаічнай і рацыянальнай.

Другая гара называецца “Замчышча”. Яна значна саступае “Шведскай гары”  ў плане вышыні, але па памерах куды больш вялікая. Замчышча мае форму трапецыі, адзін бок якой далучаецца да “Шведскай гары”. Засяленне  звязваюць з X стагоддзем.

Апошняя гара мае мілагучную назву “Муравельнік” і размешчана крыху далей на ўсход ад “Шведскай гары”. Пляцоўка мае форму авала, а тэрыторыя  ў ваколіцах гары  моцна забалочана. Сама ж гара знаходзіцца ў асяроддзі невысокага вала, засялілі яе ў пачатку XII стагоддзя.

Спачатку жыхароў “Шведскай гары” абараняла масіўнае ўзвышша з стромкімі схіламі, а затым з’явіўся вал з умацаваннямі з дрэва. У гэты перыяд Ваўкавыск уяўляў сабой паўнацэнны населены пункт. “Шведская гара”  была яго цэнтральнай часткай, дзе пражывалі арыстакраты, а “Замчышча” – гандлёва-рамеснай. А паколькі “Муравельнік” размяшчаўся на забалочанай тэрыторыі, то ўзвышша служыла для мясцовых жыхароў запасным плацдармам. З ростам горада яно было цалкам імі пакінута. Да XIV стагоддзя такая ж доля спасцігла гарадзішча “Шведская гара” і “Замчышча”.

Даследаванне археалагічнага комплексу пачалося яшчэ ў 20-х гадах мінулага стагоддзя і працягваецца зараз.