Чытаем разам
Абласная акцыя “Чытаем разам” праводзіцца ва ўсіх публічных бібліятэках Гродзенскай вобласці, пачынаючы з 2016 года. Ініцыятары мерапрыемства – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
У межах абласной акцыі адбылося 11 сустрэч, падчас якіх прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў вобласці, знакамітыя людзі нашага рэгіёна, студэнты, школьнікі і ўвогуле аматары літаратуры чыталі творы К.Крапівы і Э.Ажэшкі, Я.Купалы і Я.Коласа, Ф.Скарыны, М.Багдановіча, сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны, вершы пра Вялікую Айчынную вайну,а таксама прысвечаныя гораду Гродна, абаронцам Айчыны і жанчынам. Гасцямі мерапрыемстваў былі: начальнікі (і намеснікі начальнікаў) галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, галоўны пракурор Гродзенскай вобласці, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна, галоўны рэдактар абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гродна”, кіруючыя асобы ўзброенных сіл, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
«Чытаем разам»: произведения, посвящённые Великой Отечественной войне
“Чытаем разам” творы Уладзіміра Караткевіча
“Чытаем разам” творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны
“Чытаем разам” творы А.Куляшова
“Чытаем разам” творы А.Міцкевіча
“Чытаем разам” творы, прысвечаныя г. Гродна
“Чытаем разам” творы, прысвечаныя жанчынам
“Чытаем разам” творы Я.Купалы і Я.Коласа
“Чытаем разам”, творы сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны
“Чытаем разам” творы Ф.Скарыны
“Чытаем разам”, прысвечаная Максіму Багдановічу
“Чытаем разам” да Дня абаронцаў Айчыны
“Чытаем разам” творы беларускіх класікаў: Янкі Купалы і Якуба Коласа