Чытаем разам творы Я.Купалы і Я.Коласа

7 верасня ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф Карскага” прайшло чарговае мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”.

2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа – і менавіта ім была прысвечана дзевятая па ліку імпрэза.

Ганаровыя госці мерапрыемства – Коўш Аляксандр Міхайлавіч, намеснік кіраўніка Ленінскага раёна г. Гродна, Паграноўскі Пётр Рыгоравіч, начальнік аддзела лагістыкі і продажаў ААТ “Малочны Мір”; Мулярчык Часлава Уладзіміраўна, намеснік старшыні аб`яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “АСБ Беларусбанк” па Гродзенскай вобласці прачыталі не толькі творы Я. Купалы і Я. Коласа, якія найбольш іх кранулі, але і свае ўласныя вершы.

Падчас мерапрыемства любімыя радкі з літаратурнай спадчыны нашых славутых землякоў гучалі ў выкананні вучняў гімназіі №10, СШ №2, 37, а студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы прачыталі іх творы на розных мовах.