Абласная акцыя “Чытаем разам”, творы сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны

25 мая 2017 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” прайшло чарговае мерапрыемства абласной акцыі “Чытаем разам”. Восьмая па ліку імпрэза прысвячалася творчасці сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны.

Госці мерапрыемства – школьнікі, студэнты, пісьменнікі, выкладчыкі ўніверсітэтаў і каледжаў – дэкламавалі творы Людмілы Кебіч, Дануты Бічэль, Мар’яна Дуксы, Таццяны Сучковай, Ірыны Данік і інш. Было прыемна, што самі аўтары, сярод якіх: Віктар Кудлачоў, Дзмітрый Радзівончык, Браніслаў Ермашкевіч, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Людміла Шаўчэнка, Ірына Фамянкова, Уладзімір Ягорычаў, прысутнічалі на імпрэзе і агучылі творы сваіх “калег па пяру”.

А напрыканцы вечарыны прысутныя ўсе разам прачыталі верш Віктара Кудлачова “Намалюю горад Гродна”.

Яшчэ навіны: