Чыталі разам творы Аркадзя Куляшова

20 сакавіка 2019 года ў межах абласной акцыі “Чытаем разам” ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага прайшла 12-ая па ліку сустрэча, прысвечаная Народнаму паэту Беларусі, Заслужанаму работніку культуры УССР, Лаўрэату Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Купалы Аркадзю Куляшову. 6 лютага бягучага года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Удзел у мерапрыемстве прымалі студэнты, навучэнцы каледжаў, школьнікі, чытачы бібліятэкі. Ганаровымі гасцямі імпрэзы сталі Куратчык Сняжана Віктараўна, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Мазайла Сяргей Генадзьевіч, дырэктар КУП “Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс”.

Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадалі асноўныя факты біяграфіі вядомага творцы слова і канешне ж прачыталі цудоўныя вершы: “Бывай”, “Балада аб чатырох заложніках”, “Парушыўшы законы прыцягнення…”, “На паўмільяпрдным кіламетры” і г.д.

На выставе “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця” былі прадстаўлены кнігі аўтра і выданні, прысвечаныя яго творчасці.