Абласная акцыя “Чытаем разам” да Дня абаронцаў Айчыны

22 лютага ў аддзеле перыядычных выданняў ДУК “Гродзенская абласная бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбыўся чарговы этап абласной акцыі “Чытаем разам”. Мерапрыемства было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны. Сумесныя сустрэчы ў рамках акцыі пачаліся яшчэ ў 2016 годзе. Добрыя водгукі паказалі, што традыцыю яе правядзення трэба працягваць і ў бягучым годзе.

  Да шматлікіх віншаванняў і добрых слоў падзякі мужным воінам далучыліся ганаровыя госці мерапрыемства: Карней Ала Аляксееўна, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” і Кітурка Юрый Віктаравіч, дырэктар УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, кандыдат гістарычных навук.

Напрацягу сустрэчы гучалі вершы патрыятычнай тэматыкі, урыўкі з аповесцяў і апавяданняў. Актыўнымі чытальнікамі былі вучні гімназіі №10, СШ №38, навучэнцы кадэцкага вучылішча, студэнты філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

Дзень абаронцаў Айчыны святкуецца ўжо 95 гадоў. За гэты час Беларусь прайшла не адну вайну, але мы спадзяемся, што служба сённяшніх салдат і афіцэраў будзе толькі мірнай.

ДУК “Гродзенская абласная бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” шчыра віншуе ўсіх мужчын з надыходзячым святам і жадае моцнага здароўя, бадзёрасці духу і мірнага беларускага неба!