Музейныя пакоі ў біблітэках вобласці

Гродзенская вобласць – адзін з найбольш перспектыўных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь для развіцця турызму, якая валодае значным патэнцыялам у развіцці рэгіянальнай турыстычнай індустрыі, у першую чаргу – развіцці ўязнога турызму.

Вялікая ўвага ў рабоце публічных бібліятэк рэгіёну надаецца менавіта папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу вобласці.

Спецыялістамі бібліятэчных устаноў Гродзеншчыны распрацаваны турыстычныя маршруты па горадзе, раёне і вобласці. У ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” дзейнічаюць дзевяць экскурсійных маршрутаў па выдатным мясцінам раёна і 8 – па вобласці.

У абласной бібліятэцы ладзяцца экскурсіі  па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці Э.Ажэшкі.

Створаны і працуюць музейныя пакоі і экспазіцыі: музеі беларускай кнігі (Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа), Дугі Струвэ (СБ аг. Гальшаны Ашмянскага раёна), бібліятэчнай справы (Іўеўская раённая бібліятэка), “Свет дакамп’ютарнай тэхнікі” (Мастоўская раённая бібліятэка); экспазіцыі: “Сядзіба Мар’яна Богуша-Шышкі” (Трокеніцкая БК Астравецкага раёна), “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках” (Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага), “Лялечны дом” (ГБ № 3 г. Гродна), “Мастацтва гліны і агню” (Паразаўская ГПБ Свіслацкага раёна), “Жыццё і творчасць Алега Лойкі” (Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа), экспазіцыя міні-макетаў “Страчаная спадчына” (Навагрудская раённая бібліятэка); краязнаўчы музейны пакой у аг. Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна.

На Аўгустоўскім канале ў летні перыяд працуе адкрытая пляцоўка “Кніжны дворык”, створаная бібліятэкамі Гродзенскага раёна і інш.

Карыстаецца попытам сярод жыхароў і гасцей вобласці сувенірная прадукцыя: календары, паштоўкі, магніты і г.д. Станоўчы вопыт у гэтым накірунку маюць ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, ДУК “Мастоўская раённая бібдіятэка”, ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” і інш.