У абласной бібліятэцы чыталі Караткевіча

26 лістапада ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшла акцыя “Чытаем разам”, якая была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча.

Адзначыць важную для нашай літартуры дату прыйшлі начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Абрамчык Руслан Юр’евіч, загадчык кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Я.Купалы Садоўская Алена Станіславаўна, навучэнцы Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя А.Тызенгаўза, а таксама студэнты і вучні іншых школ.

“Быў. Ёсць. Буду”. Гэты знакаміты верш Уладзіміра Сямёнавіча, з якога пачалося мерапрыемства, стаў нягучным лозунгам акцыі. Удзельнікі з захапленнем расказвалі пра Караткевіча і яго ўплыў на іх жыццё, чыталі паэзію, казкі, ўрыўкі з раманаў і аповедаў. У сценах абласной бібліятэкі гучалі радкі ўсім вядомых твораў юбіляра: “Зямля пад белымі крыламі”, “Дзікае паляванне каралая Стаха”, “Лісце каштанаў”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Бацькаўшчына”, “Беларуская песня” і іншыя.

Творчасць пісьменніка аб’яднала такіх розных, на першы погляд, людзей адной вельмі важнай і неверагоднай рэччу – любоўю да сваёй краіны і беларускай літаратуры. І пакуль гэтае пачуццё існуе, У.Караткевіч жые і будзе жыць у нашых сэрцах.

YouTube player
YouTube player

Мерапрыемства падрыхтавана пры дапамозе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Я.Купалы. Шчыра дзякуем за падтрымку!

Таксама запрашаем вас пазнаёміцца з удзельнікамі абласной online-акцыі “Чытаем разам”, чые відэаролікі можна знайсці на нашым сайце.