“Залатая восень жыцця”

Залатая восень… Узрост мудрых людзей часта называюць восенню жыцця…
Абласны творчы праект “Залатая восень жыцця” накіраваны на арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту.
Дэвіз: “Пакуль ёсць кнігі і бібліятэка, Вы не адны!”.
У ходзе рэалізацыі праекта ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” і публічных бібліятэках вобласці праходзяць вечары-сустрэчы, гутаркі, кансультацыі з удзелам запрошаныных спецыялістаў розных ведамстваў, святочныя праграмы і г.д.