Вечар-сустрэча “Поэзия – лекарство для души”

26 сакавіка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшла чарговая сустрэча ў межах творчага праекта “Залатая восень жыцця”. Людзі старэйшага ўзросту з задавальненнем прынялі ўдзел у вечарыне “Поэзия – лекарство для души”.

Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Гродна чыталі вершы знакамітых паэтаў А.Пушкіна, Г.Ахматавай, Б.Пастэрнака, Б.Клімычава, В.Кудлачова і інш., якія найбольш кранулі іх сэрцы, а таксама і ўласныя творы.

Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра ўдзельнікі вечарыны здзейснілі своеасаблівае віртуальнае падарожжа ў “Театральное закулисье” і пазнаёміліся з сакрэтамі тэатральнага жыцця.

Сапраўдным музычным падарункам для прысутных стала выступленне настаўнікаў і вучняў Дзіцячай музычнай школы № 2 г. Гродна.