Ізноў гучыць раманс

20 лістапада ў аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага ў межах творчага праекта “Залатая восень жыцця” адбылася чарговая сустрэча на тэму “Романса трепетные звуки”. У гэты вечар прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі горада Гродна, людзей старэйшага ўзросту, аб’яднала надзвычайная чуласць гэтага музычнага жанра.

Прысутнічаючыя праслухалі гісторыю развіцця раманса, успомнілі пра найбольш знакамітых выканаўцаў, а найбольш творчыя прыхільнікі гэтага стыля выканалі любімыя песні.

Узнёслы настрой удзельнікам мерапрыемства прынеслі музычныя нумары ў выкананні народнага ансамбля песні “Гармонія”.