И руки ваши золотые для нас шедевры создают

22 мая ў аддзеле мастацтва ў межах праекта “Залатая восень жыцця” прайшоў творчы вечар Дунаевай Ларысы Іванаўны, майстра  мяккай аўтарскай цацкі народнага аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”.

Каля 80 работ аўтара было вынесена на суд гледачоў. Гэта былі разнастайныя цацкі: сабачкі, коцікі, кветкі, лялькі, лісы і інш. Асаблівае захапленне ў аўдыторыі выклікалі кампазіцыі сямей жывёл: малп, мішак, вожыкаў. Выставу дапаўнялі шматлікія фотаздымкі і ўзнагароды Ларысы Іванаўны.

Белаусава Тэраза Іосіфаўна, адзін з арганізатараў праекта “Залатая восень жыцця”, грамадскі дзеяч, расказала пра творчасць майстра, яе жыццё і прадэкламавала некалькі вершаў.

Дунаева Л.І. падзялілася з гасцямі вечара, як яна пачала займацца мяккай лялькай і правяла майстар-клас па вырабу маленькай сабачкі. Акрамя гэтага, яна прапанавала падлеткам і дарослым адгадаць загадкі, а самым актыўным ўручыла цацкі-падарункі.

У знак пашаны для гераіні сустрэчы гродзенская паэтэсса Людміла Недрагаева прачытала прысвечаныя ёй вершы.

Яркае выступленне падрыхтавалі вучні СШ № 32 пад кіраўніцтвам настаўніцы Янчык М.І. Яны ў літаратурным мантажы цікава расказалі пра гісторыю стварэння цацкі, а потым выканалі музычна-танцавальную кампазіцыю “Кукла Маша”.

Вялікім сюрпрызам стала канцэрнае выступленне Народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Гасцінец” пад кіраўніцтвам Карповіча А.І.

Увазе прысутных была прапанавана кніжная выстава “Волшебный мир игрушки”, дзе кожны змог выбраць літаратуру па свайму віду творчасці. На ёй была прадстаўлена літаратура па стварэнню мяккай цацкі і лялек з розных відаў матэрыялаў: фарфору, пап’е-машэ, шэрсці, тканіны, фліса і інш.