Любімыя кнігі на ўсе часы

28 сакавіка Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага, у межах абласнога творчага праекта “Залатая восень жыцця”, для гродзенцаў – прадстаўнікоў “залатога ўзросту”, арганізаваны вечар-сустрэча “Любімыя кнігі на ўсе часы”.
  Пад гукі класічнай музыкі ўдзельнікі сустрэчы дэкламавалі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытанных любімых кнігах, актыўна абмяркоўвалі пытанні папулярызацыі айчыннай літаратуры сярод дзяцей і моладзі.
Для гасцей вечара быў праведзены агляд літаратуры з фонду абласной бібліятэкі і экскурсія па Доміку Элізы Ажэшкі.