Фотаздымкі з сямейнага альбома

4 кастрычніка 2018 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшла чарговая сустрэча ў межах творчага праекта “Залатая восень жыцця”. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада Гродна, людзі сталага ўзросту дзяліліся ўспамінамі на тэму “Фотаздымкі з сямейнага альбома”.

Свае гісторыі з жыцця, сакрэты прафесійнай і грамадскай дзейнасці з ахвотай расказалі Ларыса Лук’янаўна Хацько, адміністратар, стваральнік музея Гродзенскага дзяржаўнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва, Тэрэза Іосіфаўна Белавусава, лаўрэат абласнога Савета жанчын, грамадскі дзеяч, Леанід Пятровіч Абабкаў, палкоўнік, ваенны карэспандэнт, Алег Пятровіч Чыж, ветэран працы, былы галоўны спецыяліст ГІАП.

Супрацоўнікі бібліятэкі Аксана Жук і Андрэй Ціхаміраў зрабілі агляд фотаальбомаў з фонду бібліятэкі і прадэманстравалі цікавыя матэрыялы, прысвечаныя гораду Гродна.

Сапраўдную асалоду ўдзельнікам вечарыны прынесла выступленне Галіны Рудагінай, кіраўніка эстраднай студыі “Струны сердца” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Яшчэ навіны: