“Мы жылі ў СССР”

20 лютага 2018 года ў зале пасяджэнняў абласной бібліятэкі прайшоў вечар успамінаў “Мы жылі ў СССР”, у межах творчага праекта “Залатая восень жыцця”.
Мерапрыемства арганізавана ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” і валанцёрскім цэнтрам “Знание”.
  На вечары гучалі песні савецкага перыяду, прысутныя дзяліліся ўспамінамі, фотаздымкамі, абмяркоўвалі побыт і ўклад жыцця таго часу.
Гарадзенцы ўспомнілі сваё дзяцінства, школьныя гады, юнацтва, якія выпалі на бытавыя і культурныя падзеі 70-80-х гадоў Х ст.
Атмасфера сапраўднага калектывізму ў гэты вечар з’яднала людзей, якія нарадзіліся і жылі ў савецкі час.