“Рукам работа – душы радасць”

26 красавіка ў аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага ў межах творчага праекта “Залатая восень жыцця” прайшоў вечар на тэму “Рукам работа – душы радасць”.
Людзі ганаровага ўзросту падзяліліся сваімі інтарэсамі і хоббі, а таксама прадэманстрававалі ўласныя творчыя працы. Большасць удзельніц сустрэчы прадставілі работы вышытыя крыжыкам. Менавіта вышыўка – адно з самых распаўсюджаных і любімых заняткаў жанчыны ўсіх узростаў. Майстрыхі прадставілі вышытыя ўзоры на вопратцы, сурвэтках, а таксама карціны і прадметы дэкору.
Прысутных зацікавіла выстава “Магія войлака”, а таксама сустрэча з гродзенскім мастаком-дызайнерам Аленай Вітко.