Залатая восень жыцця

10 студзеня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшла сустрэча ў межах творчага праекта “Залатая восень жыцця”, які вось ужо другі год збірае людзей старэйшага ўзросту.

Падчас чарговага мерапрыемства “Окутаем мир любовью” прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада Гродна з задавальненнем дзяліліся сваімі ўспамінамі пра святкаванне Новага года і Каляд, чыталі вершы-віншаванні, выконвалі любімыя песні.

Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў стала выступленне жаночага камернага хору Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Л.М.Іконнікавай.

Адміністрацыя абласной бібліятэкі выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто на працягу 2018 года прымаў удзел у мерапрыемствах творчага праекта. Падзячнымі пісьмамі былі ўзнагароджаны найбольш актыўныя ўдзельнікі, сярод якіх грамадскі дзеяч Белавусава Тэрэза Іосіфаўна, ваенны журналіст Абабкаў Леанід Пятровіч, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Багуцкі Міхаіл Іванавіч, народны майстар Дунаева Ларыса Іванаўна, удзельнік ансамбля “Гармонія” Строк Вольга Мікалаеўна і інш.