Чытаем разам

Абласная акцыя “Чытаем разам” праводзіцца ва ўсіх публічных бібліятэках Гродзенскай вобласці, пачынаючы з 2016 года. Ініцыятары мерапрыемства – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

У межах абласной акцыі адбылося 11 сустрэч, падчас якіх прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў вобласці, знакамітыя людзі нашага рэгіёна, студэнты, школьнікі і ўвогуле аматары літаратуры чыталі творы К.Крапівы і Э.Ажэшкі, Я.Купалы і Я.Коласа, Ф.Скарыны, М.Багдановіча, сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны, вершы пра Вялікую Айчынную вайну,а таксама прысвечаныя гораду Гродна, абаронцам Айчыны і жанчынам. Гасцямі мерапрыемстваў былі: начальнікі (і намеснікі начальнікаў) галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, галоўны пракурор Гродзенскай вобласці, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна, галоўны рэдактар абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гродна”, кіруючыя асобы ўзброенных сіл, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.