“Літаратура і мастацтва”: 90 гадоў разам

26 лютага адзначае свой 90-гадовы юбілей газета “Літаратура і мастацтва”.

“Літаратура і мастацтва” – штотыднёвая літаратурная газета.  На першай старонцы пазначана: “газета творчай інтэлігенцыі”. Нялёгкі шлях у 90 гадоў – трывалая лесвіца сталення, узыходзячы па якой раскрываліся таленты, шліфавалася майстэрства. Так, на старонках “ЛіМ” друкавалі свае творы Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Капіва, Іван Мележ, Алесь Разанаў, Яўгенія Янішчыц. Праз лiтаратуру, праз усе свае рознажанравыя публiкацыi, “ЛiМ” вядзе размову пра чалавека i яго ўнутраны свет — у самым шырокiм сэнсе.

Сённяшні “ЛіМ” верны традыцыі і зберагае лепшае, што напрацавана ў мінулым, і ў той жа час шукае падыходы ў прафесійным і творчым жыцці. Вашай увазе прадстаўлены такія рубрыкі, як: “Спадчына”, “Актуальна”, “Art-кірунак”, “Кіно”, “Асоба”, “ЛіМ”-прэзентацыя”, “ЛіМ”-крытыка” і інш.

Запрашаем усіх жадаючых больш падрабязна пазнаёміцца з нумарамі газеты “Літаратура  і мастацтва”, пачынаючы з 1951 года.

Даведкі па тэл.: 71-89-43.