Майстар-клас “Птушыная гасцёўня”: ваўняная прыгажосць сваімі рукамі

26 лютага дзіцячы філіял запрасіў дарослых і дзяцей на майстар-клас па сухому валянню з воўны “Птушыная гасцёўня”, які быў прысвечаны нашым крылатым суседзям. Удзельнікі сустрэліся з мастрам сухога лямцавання Кацярынай Неўгень і пад яе чулым кіраўніцтвам стварылі асабістых птушак.

Гасцям былі прапанаваны відэаагляд “Гарадскія птушкі” і кніжная выстава “Крылатая песня Зямлі”, якія пазнаёмілі з дзівосным багаццем насельніцтва птушак горада, жыццём нашых спрадвечных спадарожнікаў.

Для стварэння былі выбраны розныя птушкі: снягір, сініца, чачотка, князёк…. А на дапамогу прыйшлі ілюстраваныя выданні і фотаальбомы з фонду абласной бібліятэкі.

Амаль дзве гадзіны спатрэбілася для стварэння асабістага шэдэўра з дапамогай тэхналогіі сухога валяння. Цудоўны вынік атрымаўся ва ўсіх ─ нават у пачаткоўцаў! Птушкі з воўны “разляцеліся” дарыць прыемны настрой  дзецям і дарослым!