“Канстытуцыя – аўтарытэт краіны”

27 лютага пройдзе Рэферэндум па прыняцці ўнясення паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Вядома, толькі валодаючы дакладнай інфармацыяй, чалавек здольны зрабіць правільны выбар. З гэтай нагоды супрацоўнікі ДУК ”Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” падрыхтавалі выставачны праект “Канстытуцыя – аўтарытэт краіны”. На працягу месяца бібліятэка наведвала розныя прадпрыемствы, якія прадэманстравалі зацікаўленасць да гэтай тэмы: “Гродна Азот”, “Радыёхваля”, “Гродзенскі мясакамбінат”, “Лікёра-гарэлачны завод”, “Гродна Хімвалакно” і інш.

Супрацоўнікам прадпрыемстваў прапанавалася пазнаёміцца з гісторыяй Канстытуцыі, вытрымкамі з газет і часопісаў, якія пісалі пра змяненні ў галоўным дзяржаўным дакуменце ў розныя гады, а таксамса кнігі, якія нагадвалі пра гістарычныя падзеі мінулага і дасягненні сучаснага пакалення. Галоўнай мэтай выставачнага праекту было прадэманстраваць сувязь паміж папраўкамі ў Канстытуцыі і ростам узроўня жыцця беларускіх грамадзян.