Году гістарычнай памяці прысвячаецца

Гісторыя — гэта падмурак, без якога немагчыма пабудаваць будучыню. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт і назапашаныя каштоўнасці.

2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці і вельмі важна, каб кожны ведаў, захоўваў і перадаваў нашчадкам гістарычную праўду аб подзвігу насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бо без мінулага няма будучыні.

Году гістарычнай памяці прысвечаны шэраг мерапрыемстваў, анлайн акцый, праектаў, выстаў. У абласной бібліятэцы дзейнічае выставачны праект “Гістарычная памяць – светлая будучыня”, пра які ў артыкуле “Не проста сведка…” раскажа Валянціна Медзер, вядучы бібліятэкар аддзела абанемента. З поўным тэкстам артыкула можна пазнаёміцца тут.