Прэзентацыя манаграфіі Алеся Сушы “Беларускі Буквар”

25 лютага ў абласной бібліятэцы прайшла прэзентацыя манаграфіі Алеся Сушы “Беларускі Буквар”.
Аўтар грунтоўнай працы падзяліўся цікавымі фактамі тысячагадовай гісторыі галоўнай кнігі для навучання грамаце.
Гісторыя стварэння буквара аказалася надзвычайна цікавым падарожжам, а каштоўнасць набытых ведаў гаворыць сама пра сябе.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, калі і дзе быў выпушчаны першы беларускі буквар, колькі іх было, як яны выглядалі, што было на першай старонцы і з чаго пачыналася любое навучанне. Алесь Суша расказаў, як пісаў гэтую кнігу, з якімі цяжкасцямі яму давялося сутыкнуцца.
Напрыканцы мерапрыемства аўтар адказваў на цікавыя пытанні аўдыторыі, жартаваў і раздаваў аўтографы.