Сустрэча з “Беларускім Букваром”

Напэўна ёсць яшчэ тыя людзі, хто не ведае, якую выключна важную ролю ў распрацоўцы буквара і распаўсюджанні гэтага выдання для шырокай публікі адыграла Беларусь – першая ў свеце кніга, якая мела назву “Буквар”, была выпушчана беларускай друкарняй.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка запрашае на прэзентацыю першага фундаментальнага даследавання, прысвечанага сапраўднаму культурнаму скарбу Беларусі – “Беларускі Буквар”. Аўтар грунтоўнай працы, Аляксандр Суша падзеліцца цікавымі фактамі тысячагадовай гісторыі галоўнай кнігі для навучання грамаце. На падставе тысяч архіўных і апублікаваных крыніц з розных краін (Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы і інш.) атрымалася паказаць, па якіх падручніках вучыліся нашы продкі, эвалюцыю падыходу да навучання розных пакаленняў беларусаў, а таксама вызначыць галоўныя задачы тагачаснай сістэмы адукацыі.

Усіх зацікаўленых чакаем 25 лютага ў галоўным корпусе абласной бібліятэкі (вул. Карбышава, 17) а 14 гадзіне.

Тэл. для даведак: 71-89-41.