Самы галоўны дзень мужчын

Дзень абаронцы Айчыны – свята сапраўдных мужчын, якое штогод адзначаецца 23 лютага. У гэты дзень прынята віншаваць усіх прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва, незалежна ад роду дзейнасці і ўзросту.

Супрацоўнікі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібіліятэка імя Я.Ф. Карскага” распрацавалі шэраг мерапрыемстваў да гэтага свята і ўжо чакаюць сваіх актыўных наведвальнікаў. У аддзеле мастацтва праходзіць тыдзень, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны – урокі мужнасці “День настоящих мужчин” наведваюць навучэнцы каледжаў і школ. Дзіцячы філіял запрашае да сябе на літаратурна-гульнявы квэст “Аты-баты шли солдаты”, у юнацкім філіяле вандроўнікаў чакае квэст-гульня “Юные защитники Отечества”, а супрацоўнікі ўніверсальнай чытальнай залы разам з  маленькімі мастакамі падрыхтавалі сімвалічныя падарункі бацькам і дзядулям.

А ў галоўным корпусе абласной бібліятэкі дзень пачаўся з жартоўнай прэзентацыі кніг “Мужчыны нашай бібліятэкі”, прысвечанай моцнай палове калектыву. Дырэктар бібліятэкі сардэчна павіншавала мужчын, адзначыўшы добрыя рысы кожнага працаўніка.

26 лютага супрацоўнікі сектара захоўвання асноўнага фонду павіншавалі вайскоўцаў Вайсковай часці 2141 Гродна з днём абаронцы Айчыны. Прагучалі песні, вершы і вядома ж шмат віншаванняў.

 

Паважаныя мужчыны!

Дазвольце павіншаваць Вас са святам сілы і адвагі – з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Жадаем Вам найперш мірнага неба над галавой, магутнага здароўя, трываласці духу, невычэрпнай творчай энергіі, кахання, поспехаў ва ўсіх распачынаннях, а яшчэ заставацца такімі ж мужнымі, чулымі, надзейнымі і адказнымі, якія вы ёсць.