Вершаваная вандроўка па Гародні

21 лютага, у Міжнародный дзень роднай мовы, супрацоўнікі дзіцячага філіяла сустрэліся з дашкалятамі з ДУА “Яслі сад №54 г. Гродна”, каб пазнаёміць з творамі гродзенскіх пісьменнікаў, прысвечанымі роднаму гораду і напісанымі на беларускай мове.
Дзеля гучных чытанняў былі абраныя вершы Віктара Кудлачова і Таццяны Сучковай: “Добры дзень, горад Гродна!”, “Галоўная плошча”, “Будзем вуліцы запамінаць”, “Давыд Гарадзенскі”, “”Нёман”, “Гараднічанка” і інш. Дзеці з задавальненнем праглядзелі фотаальбомы з відарысамі Гродна і прынялі ўдзел у гутарцы аб гістарычных помніках горада і яго непаўторным абліччы, паразважалі аб прыгажосці вуліц і плошчаў, пазнаёміліся з асобай Давыда Гарадзенскага.
Кніжная выстава “Літаратурная суквецце Гародні” прадставіла педагогам і выхаванцам творы сучасных гарадзенскіх пісьменнікаў: Людмілы Кебіч, Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Віктара Кудлачова, Ірыны Фамянковай, Людмілы Шаўчэнка, Таццяны Сучковай.