Майстар-клас “Птушыная гасцёўня”: птушкі, якія побач з намі

Снегіры, сініцы, вераб’і, стрыжы, гарадскія ластаўкі і гаечкі… Ці шмат вы ведаеце птушак, якія жывуць побач з намі?

26 лютага ў 12.00 запрашаем у дзіцячы філіял на майстар-клас па сухому валянню з воўны “Птушыная гасцёўня”, прысвечаны нашым крылатым сябрам. Вас чакае сустрэча з майстрам скульптурнага лямцавання Кацярынай Неўгень і стварэнне асабістай птушкі з воўны.

Тэхналогія сухога валяння дазваляе ствараць шэдэўры з воўны нават пачаткоўцам: вы зможаце не толькі прыемна правесці час, але здолееце адчуць сябе сапраўдным майстрам і самастойна вырабіць дзіўную рукатворную прыгажосць. А на дапамогу прыйдуць ілюстраваныя выданні і фотальбомы з фондаў абласной бібліятэкі. Мы рыхтуем выставу “”Крылатая песня Зямлі” і цікавосткі пра птушак.

Запрашаем прыняць удзел у фармаце “дарослыя і дзеці”. Усе неабходныя матэрыялы і інструменты будуць прадастаўлены

  Для даведак і запісу тэлефануйце: 60-13-23.