Віншуем з узнагародай!

16 лютага адбылася выніковая калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Загадчык дзіцячага філіяла Арлюк Святлана Аляксандраўна ўзнагароджана ганаровай граматай упраўлення культуры за добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Гродзенскай вобласці.
Калектыў бібліятэкі віншуе Святлану Аляксандраўну з заслужанай узнагародай, якая з’яўляецца прамым пацвярджэннем высокіх прафесійных якасцяў. Жадаем, каб Ваша праца прыносіла толькі задавальненне, а далейшыя поспехі былі не менш бліскучымі!