“Бібліятэцы з павагай і любоўю…: аўтограф на памяць”

У рамках акцыі “Говорим о книгах… с любовью” супрацоўнікі аддзела абанемента даюць унікальную магчымасць прачытаць кнігі, прадстаўленыя на выставе-праглядзе “Бібліятэцы з павагай і любоўю…: аўтограф на памяць”, падпісаныя самімі аўтарамі-творцамі бібліятэцы і яе чытачам. У экспазіцыі сабраны больш 200 кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, краязнаўцаў, выбітных дзеячаў спорту, навукі нашага рэгіёна, сяброў бібліятэкі і інш. (А.Карлюкевіч, А.Апанасевіч, Ю.Ляшко, Т.Яцук, Л.Кебіч, Н.Батракова, Т.Лісіцкая, А.Бутэвіч, Д.Радзівончык, Л.Багданова, В.Праўдзін, А.Суша, Т.Мазур, С. Трахімёнак, А.Ваўчэцкая, І.Ціхан, Ганаровы консул Кыргызскай Рэспублікі ў г.Гродна І.Чывель… ).

Дзякуючы ўласнаручнаму надпісу аўтара кніга становіцца адзінай у сваім родзе і набывае літаратурна-гістарычную і культурную каштоўнасць, нясе інфармацыю пра аўтара, пра падзеі і пэўныя даты сустрэч, становіцца асаблівым гонарам бібліятэкі і арыгінальный крыніцай вывучэння яе гісторыі.

Запрашаем на выставу-прагляд «Бібліятэцы з павагай і любоўю…: аўтограф на памяць», дзе кожны жадаючы зможа выбраць кнігу на свой погляд, пазнаеміцца са зместам аўтографа, паразважаць пра сэнс напісанага. Чакаем  па адрасе: вул. Карбышава, д. 17, аддзел абанемента (2 паверх, пак. 201).