«КНІЖКАград запрашае!»

«Кніжныя дэсанты» абласной бібліятэкі ў дашкольныя ўстановы  закліканы з дапамогай сучасных магчымасцяў больш актыўна далучаць маленькіх гарадзенцаў да дзіцячай літаратуры і чытання.

2 лютага супрацоўнікі абласной навуковай бібліятэкі наведалі ДУА «Яслі-сад №20 г.Гродна», каб запрасіць дашкалят у КНІЖКАград – на знаёмства з дзіцячай бібліятэкай.

Медыяпадарожжа пазнаёміла дзяцей з вынаходствам паперы і ўзнікненнем кніг, а таксама паведаміла пра незвычайныя бібліятэкі свету. Мультфільм растлумачыў прызначэнне бібліятэкі. Дашкаляты праявілі  свае веды казачных гісторый  у літаратурнай размінцы, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі пісьменнікаў.

Удзельнікі мерапрыемства «наведалі» кніжную выставусустрэча з кніжкамі выявіла непадробную цікавасць дзяцей да чытання і разглядання кніг,  незвычайныя выданні падаравалі шмат эмоцый і жаданне зноў сустрэцца ў КНІЖКАградзе.

Дзіцячы філіял абласной бібліятэкі шчыра ўдзячны Лішык Марыне Віктараўне і Лук’янавай Юліі Васільеўне за садзейнічанне нашаму супрацоўніцтву і асабісты ўдзел у мерапрыемстве.