А ці ведаеце вы, што…(1986-1989)

У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС да зоны пражывання з перыядычным радыеактыўным кантролем былі аднесены 106 населеных пунктаў  Гродзенскай вобласці (Дзятлаўскі, Іўеўскі, Навагрудскі раёны).

У 1988 г. аб’яднанне “Гроднатабакпром” ператвораны ў Гродзенскую тытунёвую фабрыку “Неман”.

11 сакавіка 1987 г. створаны Гродзенскі абласны Савет ветэранаў вайны і працы (цяпер Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў).

12 чэрвеня 1987 г. створана Гродзенскае абласное аддзяленне Савецкага фонда культуры (цяпер Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага фонда культуры).

17 мая  1986 г. у Гродне адкрыты Дом-музей М.Багдановіча  (цяпер літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея).

У 1987 г. створаны Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей.У верасні 1989 г. Рэспубліканскі музей атэізму і тэорыі рэлігіі перайменаваны ў Рэспубліканскі музей гісторыі рэлігіі.

У 1987 г. у   Гродне ўтворана Гродзенская абласная філармонія. 1 мая 1988 г. адбыўся першы канцэрт першага ў гісторыі Гродзенскай абласной філармоніі прафесійнага калектыву – ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя росы”. Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Я.А. Штоп.

Удзел гродзенцаў у ХХIV летніх Алімпійскіх гульнях 1988 г. прынёс значны поспех: І.Шылава заваявала залаты медаль па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі,  А.Курловіч стаў алімпійскім чэмпіёнам у звышцяжкай вазе (штанга).У 1988 г. у Гродне створаны хакейны клуб “Прогресс-ШВСМ” (цяпер хакейны клуб “Неман-Гродна”).

У 1989 г. у Гродне створана Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву.

15 чэрвеня 1988 г. зацверджаны новы герб горада Гродна.У 1987 г. у Гродне прайшоў першы гарадскі конкурс прыгажосці.

А ці ведаеце вы, што…