А ці ведаеце вы, што…(1960-1969)

20 студзеня 1960 г. у склад Гродзенскай вобласці ўключаны Астравецкі і Смаргонскі раёны, 6 студзеня 1965 г. – Мастоўскі і Дзятлаўскі.

31 жніўня 1962 г. гарадскі пасёлак Шчучын атрымаў статус горада раённага падпарадкавання.

У 1963 г. Ваўкавыск і Навагрудак атрымалі статус гарадоў абласнога падпарадкавання, 7 сакавіка 1963 г. – г. Слонім.

У 1967 г. на базе сядзібы калгаса “Прагрэс” в. Верцялішкі пачалося будаўніцтва новага пасёлка.

У 1960 г. створаны абласны трэст па газіфікацыі гарадоў вобласці “Гроднагаз” (цяпер Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гроднааблгаз”), 15 сакавіка 1963 г. – Гродзенская бавоўнапрадзільная фабрыка (цяпер ААТ “Гронітэкс”), 1964 г. – ААТ “Ваўкавыскі мясакамбінат”, 1965 г. – Гродзенская швейная фабрыка “Дынама” (цяпер Беларуска-італьянскае сумеснае прадпрыемства “Дынама Програм”), Лідскі лакафарбавы завод (цяпер ААТ “Лакакраска”), 1967 г. – Гродзенская фабрыка пальчаткавых вырабаў (цяпер Гродзенская пальчаткавая фірма “Акцэнт”).

У 1969 г. створана Гродзенская абласная лесапрамысловая гаспадарка (цяпер Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Гродзенскі лясгас”).

29 лістапада 1961 г. у 2 гадзіны ночы ўзарвана фара Вітаўта.

У 1961 г. уведзена ў строй Гродзенская дзіцячая абласная клінічная бальніца. У 1963 г. пачаў дзейнічаць Гродзенскі абласны псіханеўралагічны дыспансер.

26 снежня 1968 г. пачала работу Гродзенская абласная студыя тэлебачання.

У 1964 г. створана Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР (сакратар – А.Карпюк).

У 1961 г. пабудаваны будынкі аэравакзала ў раёне в.Караліна і Гродзенскага аўтавакзала.

З 1961 г. у Ашмянах пачаў работу аэрапорт.

У 1961 г. у Гродне адчынены кінатэатр “Гродна”, у Навагрудку – кінатэатр “Звязда”, у 1964 г. – кінатэатр “Космас” (г. Гродна).

У 1964 г. у Гродне здадзены ў эксплуатацыю стадыён “Краснае знамя”, на якім быў адкрыты першы ў горадзе плавальны басейн.

У 1962 г. пабудаваны першы ў Гродзенскай вобласці кааператыўны дом на вул.Пушкіна (г. Гродна).

У 1963 г. адчынена чытальная зала юнацкага філіяла ў Доме Э.Ажэшкі.У 1964 г. на Алімпіядзе ў Рыме гродзенская гімнастка Алена Ваўчэцкая стала алімпійскай чэмпіёнкай (у камандным заліку).12 красавіка 1964 г. упершыню ў гісторыі гродзенскага футбола каманда абласнога цэнтра “Неман” выступіла на першынстве СССР.У 1967 г. упершыню ў Гродзенскай вобласці на базе Гродзенскага тэхнікума фізічнай культуры створана жаночая гандбольная каманда.

У 1965 г. ў Гродне з’явілася першая аўтазаправачная станцыя.

У 1967 г. створана штучнае возера “Юбілейнае”.

У жніўні 1967 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР за актыўны ўдзел у партызанскім руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, і поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі, Гродзенская вобласць узнагароджана ордэнам Леніна, г.Гродна – Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, г. Ліда – Ордэнам “Знак Пашаны”.У 1968 г. у Гродне заснавана Кніга народнага гонару. Кнігі з’явіліся ва ўсіх гарадах і раёнах Гродзенскай вобласці.

18 верасня 1967 г. Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР Замкавая гара ў Гродне аб’яўлена гісторыка-археалагічным запаведнікам.

23 лютага 1968 г. на Савецкай плошчы г. Гродна ўстаноўлены помнік – танк Т-34.17 верасня 1969 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Славы.

У 1965 г. у Гродне заснаваны першы ў Беларусі музей сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва пры Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

У 1965 г.  у в. Новая Стража Слонімскага раёна ўзведзены адзін з самых высокіх ў Еўропе (вышэй Эйфелевай вежы) тэлевізійны рэтранслятар (350 м).У чэрвені 1966 г. упершыню ва ўсіх лячэбна-прафілактычных установах Гродзенскай вобласці адзначаўся Дзень медыцынскага работніка.

У 1960 г. Гродна і Беласток становяцця гарадамі-пабрацімамі.

А ці ведаеце вы, што…