А ці ведаеце вы, што…(1980-1985)

У 1983 г.  старшынёй Гродзенскага аблвыканкама абраны Дз.К.Арцыменя (да верасня 1993 г.).

У 1984 г.  у Лідзе заснаваны завод “Неман” (цяпер філіял “Аўтазборачны завод “Неман” ААТ “МЗКЦ”), у 1985 г. –  ААТ “Лідскі ліцейна-механічны завод”.

5 верасня 1980 г. г. Ліда ўзнагароджаны ордэнам “Знак пашаны”.

У 1981 г. адчынены Гродзенскі абласны  кардыялагічны дыспансер.З 18 мая 1980 г. перадачы Гродзенскай абласной студыі тэлебачання пачынаюць выходзіць у каляровым малюнку. У 1984 г. здадзена ў эксплуатацыю Гродзенская тэлевышка.

У 1981 г. створаны Гродзенскі абласны тэатр лялек.25 мая 1981 г.  адбыўся першы спектакль – “Людвіг і Тутта”.У 1984 г. пабудаваны новы будынак Гродзенскага абласнога драматычнага  тэатра (архітэктар Г. Мачульскі).У 1980 г. Дом народнай творчасці ператвораны ў Гродзенскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.У 1981 г. Масты і Азёры вызначаны зонамі адпачынку рэспубліканскага значэння. У 1984 г. завершана будаўніцтва вадасховішча “Зяльвянка” Зэльвенскага раёна.

У 1984 г. у в. Абухава Гродзенскага раёна ўведзены ў эксплуатацыю Гродзенскі аэрапортУ кастрычніку 1985 г. нарадзіўся 250-тысячны жыхар г. Гродна.

У 1985 г. у Гродне пабудавана гасцініца “Гродна”.У 1981 г. уведзены маршрутныя таксі.

У 1980 г.  гродзенскія легкаатлеты Пётр Пачынчук і Яўген Іўчанка сталі прызёрамі па лёгкаатлетычнай хадзьбе на ХХІІ Алімпійскіх гульнях.

А ці ведаеце вы, што…