План мерапрыемстваў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” па папулярызацыі жыцця і творчасці Э.Ажэшкі на 2019 год

Правядзенне экскурсій па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці Э.Ажэшкі (на беларускай, польскай, рускай, англійскай і нямецкай мовах), у т.л. тэматычных:

  • Гісторыя жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі.
  • Дзяцінства Элізы Ажэшкі.
  • Каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі.
  • Дабрачынная дзейнасць Элізы Ажэшкі.
  • Сямейныя карані і традыцыі Элізы Ажэшкі.

На працягу года

Збор матэрыялаў і экспанатаў для папаўнення мемарыяльнага пакою.
На працягу года

Арганізацыя і правядзенне сацыякультурных мерапрыемстваў:
• міжнародная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”;
7 чэрвеня

• Летні канцэрт-баль у Э.Ажэшкі;
7 чэрвеня

• дабрачынная навагодняя елка для дзяцей-сірот у Доме Элізы Ажэшкі;
19 снежня

• выстава малюнкаў і фотаздымкаў, прысвечаных жыццю і творчасці Э.Ажэшкі “У гонар пісьменніцы” (сумесна са школай мастацтваў г. Гродна).
май

• сустрэчы ў літаратурным салоне “У пані Элізы”:
“Ільвіца і сіняя панчоха”: Э.Ажэшка і М.Канапніцкая;
люты

“Творы Э.Ажэшкі на сцэнічных пляцоўках”.
верасень