“Тут карані, адсюль вытокі”

У абанементным аддзеле арганізаваны прагляд літаратуры “Тут карані, адсюль вытокі”, прымеркаваны да Года малой Радзімы. Гэта першая выстава з цыкла праглядаў літаратуры “Радзімай сваёй ганаруся!”, якія будуць дэманстравацца на працягу бягучага года з мэтай папулярызацыі выданняў,  адлюстроўваючых культурнае і духоўнае аблічча беларусаў, што спрыяла росквіту краіны.

Кнігі раздзелаў “З гісторыі краю і лёсу людзей”, “З адвечнай мудрасці народнай” даюць магчымасць зразумець своеасаблівы светапогляд нашых продкаў, лад іх жыцця, культуру і знайсці не толькі адрозненні, але і нешта агульнае з сучаснымі каштоўнасцямі. Героямі літаратуры з’яўляюцца яркія постаці мінулага Беларусі – Рагвалод і Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Леў Сапега, Кастусь Каліноўскі і інш.

Сярод прадстаўленых на праглядзе выданняў: манаграфіі, навуковыя і энцыклапедычныя кнігі, паэтычныя зборнікі і фотаальбомы і інш., прысвечаныя дарагім і любімым кожнаму з нас мясцінам, з якіх складаецца наша Радзіма – Беларусь.

Выстава адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны. Запрашаем у аддзел абанемента па адрасе: вул. Замкавая, 20, п.№9.