“Гарадзеншчына ў навінках беларускага і замежнага друку”

З 21 студзеня 2019 г. у аддзеле краязнаўства (вул. Замкавая, 20) дзейнічае інфармацыйны тыдзень “Гарадзеншчына ў навінках беларускага і замежнага друку”, дзе прадстаўлены новыя выданні, якія папоўнілі фонд абласной бібліятэкі ў чацвёртым квартале 2018 года.

Усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з кнігамі, манаграфіямі, дыскамі, якія змяшчаюць інфармацыю пра слаўнае мінулае і будучыню нашага роднага краю,гісторыю Гродзеншчыны, пра слынных асоб, якія ўнеслі ўклад у развіццё вобласці, якой у бягучым годзе спаўняецца 75 гадоў. На выставе змешчаны новыя кнігі з серый “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” і “Асветнікі Беларусі”, а таксама альбом “Скарбы Панямоння”, “Белорусские сокровища ЮНЕСКО” і іншыя матэрыялы.

Прадстаўлены аднайменны адкрыты прагляд, бібліяграфічныя агляды, кансультацыі.

Будзем рады бачыць Вас у аддзеле краязнаўства: вул. Замкавая, 20, каб. № 11.