Мова родная – мова модная!

Мова – частка чалавечага жыцця, гістарычнай спадчыны. Яна спрыяе захаванню традыцый нашых продкаў, уплывае на развіццё сучаснай культуры. Мова ‒ наш галоўны нацыянальны скарб, які служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
21 лютага ў рамках абласной акцыі “Моўны дзень у бібліятэцы” ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” правяла літ-тур “Мова родная – мова модная”, на які запрасіла навучэнцаў з каледжа камунальнай гаспадаркі. Рабяты ўспаміналі і складвалі пагаворкі, перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую, знаёміліся з рознымі дыялектамі Беларусі, а таксама адгадвалі беларускія загадкі. Супрацоўнікі аддзела маркетынгу яшчэ раз нагадалі моладзі, як важна шанаваць і ведаць родную мову.