Роднай мовы пералівы

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак куток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка…

Уладзімір Дубоўка

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша родная мова – беларуская. Яна прываблівае сваёй непаўторнасцю, шчырасцю, чысцінёй. Беларуская мова багатая, мілагучная, шчырая.

З нагоды свята прапануем прайсці па спасылцы і адказаць на пытанні віктарыны “Роднай мовы пералівы”. Праверце сваё веданне беларускай мовы!