Вітаем птушку года Беларусі – 2022!

Знаёмцеся: князёк!
У 2022 годзе птушкай года Беларусі абвешчана белая сініца, ці князёк. Паназіраць за гэтай птушкай спецыяльна едуць на Палессе (яна сустракаецца толькі там).
9 лютага дзіцячы філіял адправіўся ў яслі-сад №24, каб пазнаёміць выхаванцаў з гэтым цікавым відам беларускіх птушак.
Дашкаляты даведаліся аб асаблівасцях знешняга аблічча і паводзінах белай сініцы, а таксама месцах папуляцыі і гнездавання. Медыяпадарожжа паведаміла цікавыя звесткі пра птушку: від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, князёк меншы за вераб’я і для будавання гнязда аддае перавагу дуплам.
Дзеці выканалі калектыўную аплікацыю і стварылі сумесны маляўнічы “партрэт” птушкі. Кніжная выстава таксама была прысвечана “птушынай дружыне”. Дашкалят разам разглядалі энцыклапедычыя выданні і фотальбомы, знайшлі незвычайных і знаёмых птушак з усяго света.