Канстытуцыя – аўтарытэт краіны

Да Рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у галоўны закон краіны абласная бібліятэка падрыхтавала мабільную выставу дакументаў “Канстытуцыя – аўтарытэт краіны”.

Экспазіцыя сфарміравана з унікальных крыніц інфармацыі, якія захоўваюцца ў абласной бібліятэцы. Гэта экскурс у гісторыю развіцця канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь. Асаблівае месца займае зборнік тэкста Канстытуцыі розных гадоў, а таксама новы праект са змяненнямі і дапаўненнямі для ўсенароднага абмеркавання.

Акрамя гэтага, на выставе прадстаўлена літаратура аб дзяржаўнай сімволіцы, Усебеларускім народным сходзе, пра палітычныя партыі, гістарычную памяць, мірны атам, важнейшыя фактары кансалідацыі беларускага грамадства і інш.

Экспазіцыя дапоўнена эксклюзіўнымі фотаздымкамі і актуальнымі дакументамі па дадзенай тэматыцы.

Абласная бібліятэка гатова пазнаёміць працоўныя калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў горада з новым выставачным праектам.

Першымі з экспазіцыяй пазнаёміліся супрацоўнікі ААТ “Радыёхваля”, якія з цікавасцю разглядалі матэрыялы выставы і дзяліліся сваімі думкамі на гэты конт.