Спадчына

17 верасня ў Беларусі святкавалі Дзень народнага адзінства. Менавіта ў гэты дзень у 1939 годзе адбылося аб’яднанне заходняй і ўсходняй частак Беларусі, якое нездарма называюць актам гістарычнай справядлівасці.
У гонар гэтага свята супрацоўнікі сектара захоўвання асноўнага фонду падрыхтавалі буктрэйлер да верша Янкі Купалы “Спадчына”. Вядома, што верш быў створаны, калі Беларусь стала арэнай вайсковых дзеянняў, і амаль уся яе тэрыторыя была акупавана. Паэт балюча адчуваў трагедыю Бацькаўшчыны.