Наш праект прызнаны лепшым!!!

Сёння абласная бібліятэка імя Я.Карскага прыняла ўдзел у выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь!

Наш праект “Ведай і любі сваё” быў прызнаны лепшым інтэрактыўным бібліятэчным праектам культурна-асветніцкай дзейнасці сярод абласных бібліятэк у рэспубліканскім конкурсе на “Лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022”!

Дыплом пераможцы ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – гэта наш гонар за старанні ўсяго калектыву!