Пясняр беларускай душы

7 ліпеня спаўняецца 140 год з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы.
Янка Купала ‒ непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, глыбокая гуманнасць і мудрая філасофія. Купалава творчасць ‒ цудоўна-непаўторнае люстэрка, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю, за чалавечыя правы.
“Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа” ‒ такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, але кожны раз разгортваеш яго кнігу і адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае.
Творы знакамітага пісьменніка вы можаце ўзяць у філіялах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага.